ПРАДМОВА


На сучасным этапе адным з найбольш перспектыўных напрамкаў развіцця мовазнаўства з’яўляецца антрапацэнтрычная лінгвістыка, якая раскрывае ўплыў аўтара выказвання і рэцыпіента на тэкст і яго кампаненты, аналізуе здольнасці моўнай асобы, што выяўляюцца ў час камунікацыі.

Тэорыя і практыка маўленчай камунікацыі займае важнае месца ў сістэме філалагічнай адукацыі. Маўленне – адна з галоўных састаўных частак прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў, якія павінны дасканала валодаць рознымі відамі маўленчай дзейнасці, камунікатыўнымі ведамі і ўменнямі. Прымаючы пад увагу, што беларускамоўная камунікацыя паслаблена ў сферах сучаснага грамадства, вучэбны працэс павінен улічваць сувязі сучасных тэхналогій удасканалення міжасобаснай камунікацыі і рэальнай маўленчай практыкі асобы, узмацняць камунікатыўны кірунак пры падрыхтоўцы спецыялістаў.

Курс “Тэорыя і практыка камунікацыі” цесна звязаны з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі, такімі як “Сучасная беларуская мова”, “Рыторыка”, “Лінгвістыка тэксту”, “Літаратурнае рэдагаванне”.

Электронны вучэбна-метадычны комплекс (далей – ЭВМК) уключае змест праграмнага вучэбнага матэрыялу, тэарэтычны матэрыял, практыкум (пытанні для самакантролю, практыкаванні), матэрыялы для кантролю ведаў (пытанні да экзамену, кантрольны тэст), спіс літаратуры.

Мэты ЭВМК – дапамагчы магістрантам засвоіць асноўныя палажэнні курса; сфарміраваць сістэму ведаў па тэорыі камунікацыі,лінгвістычным аспекце камунікатыўнай культуры; садзейнічаць забеспячэнню метадалагічнай падрыхтоўкі магістрантаў-філолагаў для паглыбленага і мэтаскіраванага вывучэння пытанняў маўленчай камунікацыі.

Задачы ЭВМК:

Магістрант, які засвоіў праграмны матэрыял курса “Тэорыя і практыка камунікацыі”, павінен ведаць:

Магістрант павінен умець:

Тэарэтычныя звесткі па праблемах маўленчай камунікацыі, пададзеныя ў ЭВМК, прадугледжаны ў такім аб’ёме, засваенне якога паслужыць трывалай асновай для авалодання практычнымі ўменнямі і навыкамі аналізу камунікатыўных паводзін асобы ў спецыфічных маўленчых сітуацыях. Курс спрыяе засваенню навучэнцамі этнакультурнай вартасці беларускай маўленчай камунікацыі. Матэрыял ЭВМК дапаможа магістрантам авалодаць навыкамі карыстання нацыянальна маркіраванымі адзінкамі маўленчай камунікацыі.

Распрацаваны змест практыкуму па асноўных тэмах: па кожнай тэме дадзены пытанні для самакантролю, прапанаваны практычныя заданні. Для кантролю ведаў прапанаваны тэарэтычныя пытанні і кантрольны тэст.

Вывучэнне дысцыпліны “Тэорыя і практыка камунікацыі” магістрантамі завочнай формы атрымання адукацыі разлічана на 18 аўдыторных гадзін. Размеркаванне па відах заняткаў уключае 10 лекцыйных гадзін і 8 практычных заняткаў; форма атэстацыі – экзамен.

ЭВМК створаны на аснове адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі АСВА 1-21 80 11-2019, вучэбных планаў установы вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-21 80 11 “Мовазнаўства”,
рэг. № Д-21-2-140/вуч. і рэг. № Д-21-2-141/ЗФ, зацверджаных 30.05.2019.